19 траўня 2024, Нядзеля, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны Мішэль Плаціні

12
Арыштаваны Мішэль Плаціні
Мішэль Плаціні

(абноўлена) Былы кіраўнік УЕФА падазраецца ў карупцыі.

Былога прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні арыштавалі паводле падазрэння ў карупцыі. Пра гэта паведамляе Independent.

Мішэль Плаціні быў узяты пад варту ў межах расследавання карупцыі праз наданне Катару права на правядзенне чэмпіянату свету ў футболе 2022 года.

Нагадаем, Катар атрымаў права на правядзенне ЧС-2022 пасля пасяджэння выканкама ФІФА у снежні 2010 года (тады ж ЧС-2018 быў аддадзены Расеі). Ужо ў першыя месяцы пасля гэтага ў ангельскай прэсе пачалі з'яўляцца расследаванні, якія гавораць аб магчымым карупцыйным складніку пры выбары.

Як паведамляе «Медуза» са спасылкай на Mediapart, арышт адбыўся раніцай 18 чэрвеня. У рамках расследавання, са звестак Mediapart, таксама быў дапытаны французскі палітык Клод Геан, які ўваходзіў у кабінет міністраў падчас прэзідэнцтва Нікаля Сарказі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках