27 красавiка 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст РЭП - уладам: Не рабіце з Беларусі рэгіянальны калгас

1
Актывіст РЭП - уладам: Не рабіце з Беларусі рэгіянальны калгас
АНДРЭЙ СТРЫЖАК

Кіраўнікам варта было б спыніць сядзенне ў вежы са слановай косткі.

Чалец Рады прафзвязу РЭП Андрэй Стрыжак мяркуе, што кіраўнікам варта было б спыніць сядзенне ў вежы са слановай косткі, а пачаць прыслухоўвацца да таго, што кажуць незалежныя экспэрты, ствараць рабочыя групы, у якія ўваходзілі б людзі, якія разумеюць, як працуе рынак працы і што здольна стымуляваць развіццё эканомікі, піша «Заўтра тваёй краіны».

- Гэта дасць імпульс для з'яўлення новых ідэй у дзяржаўнай сістэме, якая, як мы вельмі добра ведаем, мае кароткую лаўку запасных. І тыя кадры, якія «ператрахіваць», як кажа Аляксандр Рыгоравіч, ужо не даюць новых ідэй, канцэпцый, падыходаў, - тлумачыць Андрэй Стрыжак.

Час паказвае вертыкалі, што палкай прымусіць працаваць эканоміку больш не атрымліваецца.

- Мы - частка сусветнай эканомікі і сусветных тэндэнцый. Відавочна, што яны на нас адбіваюцца. І адгарадзіць айчынную эканоміку ў рэгіянальны калгас не атрымаецца. Каб развівацца, трэба прыслухоўвацца да меркавання экспэртаў, - мяркууе Андрэй Стрыжак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках