26 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» знаходзіцца ў коме пасля нападу невядомых

27
Гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» знаходзіцца ў коме пасля нападу невядомых
РУСЛАН УЛАДЫКА

Стан музыкі ацэньваецца як цяжкі.

Нязменны гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» і гурта Trubetskoy Руслан Уладыка знаходзіцца ў коме. Ён трапіў у рэанімацыю ўвечары 6-га чэрвеня. Са слоў прадусара «Ляпіса Трубяцкога» Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса даслоўна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшлі без прытомнасці. Праўда, незразумела, хто, паведамляе «Еўрарадыё».

«Увечары 6-га Руслан выйшаў ад сястры. Побач з домам, які знаходзіцца ў Дражні, зайшоў у карчму. На гадзінніку было 22:28. А 22:30 ён адтуль выйшаў, выпіўшы ля барнай стойкі чарку. Ёсць відэазапіс ягонага знаходжання ў бары. На відэа бачна, як да Руслана падыходзіць чалавек, які дагэтуль сядзеў за суседнім столікам побач з трыма сябрамі.

Руслан яму кіўнуў і выйшаў. А 23:30 Руслана даставілі ў рэанімацыю. Хто і дзе яго знайшоў - незразумела. Роднай сястры следства гэтую інфармацыю не дае. Руслан знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яму адразу зрабілі аперацыю», - кажа Калмыкоў.

Са слоў сястры гітарыста, пры сабе Руслан меў барсетку, у якой былі грошы, банкаўскія карткі, мабільны тэлефон. У рэанімацыю музыку даставілі без рэчаў.

Кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч паведаміў журналістам, што па факце атрымання Русланам Уладыкам цялесных пашкоджанняў распачатая крымінальная справа. На гэты момант стан музыкі ацэньваецца як цяжкі. Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Паводле якога артыкула распачатая крымінальная справа, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках