29 красавiка 2024, панядзелак, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыю Навальнага зноў не зарэгістравалі

4
Партыю Навальнага зноў не зарэгістравалі
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Расейскі апазіцыянер з 2012 года спрабуе зарэгістраваць сваю партыю для ўдзелу ў выбарах.

Міністэрства юстыцыі Расеі дзявятым разам адмовілася рэгістраваць палітычную партыю Аляксея Навальнага. Прычынай адмовы стала тое, што партыя з назвай «Расея будучыні» ўжо існуе, паведаміў у сваім блогу апазіцыянер.

Навальны распавёў, што пад такой назвай зарэгістраваная «адна з тэхнічных крамлёўскіх партый», раней яна называлася «Партыя свабодных грамадзян». «І вось цяпер яе перайменавалі. Назва скрадзеная», - адзначае ён.

На сайце Мінюста пакуль няма звестак пра зарэгістраваную партыю «Расея будучыні». «Партыя свабодных грамадзян» аб змене назвы таксама не паведамляла.

Аляксей Навальны з 2012 года спрабуе зарэгістраваць сваю партыю для ўдзелу ў выбарах. За гэты час яна змяніла тры назвы - «Народны альянс», «Партыя прагрэсу» і «Партыя будучыні». Кожны раз Мінюст з розных прычын адмаўляў у рэгістрацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках