29 красавiка 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым лагатыпам партыі Зяленскага стаў раварыст з булавой

41
Новым лагатыпам партыі Зяленскага стаў раварыст з булавой

Партыя «Слуга народа» працуе над фармаваннем адзінага стылю.

Партыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» на прэс-канферэнцыі ў Кіеве прэзентавала свой лагатып. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнік партыі Міхаіл Фёдараў, паведамляе выданне «Украинские новости».

На лагатыпе - зялёная постаць веласіпедыста на белым фоне, у паднятай руцэ ён трымае булаву - сімвал прэзідэнцкай улады. Яшчэ адзін элемент лагатыпа - сімвал, падобны на кола, побач з якім загалоўнымі літарамі напісана: «Слуга народа».

ФОТА: НАШ.МАКСІ-ТВ/YOUTUBE

У фільме «Слуга народа», у якім Зяленскі выконвае ролю прэзідэнта Васіля Галабародзькі, кіраўнік дзяржавы часта ездзіць на працу на белым ровары.

«Гэта частка нашага стылю, які ў нас быў. Мы трохі яго ўдасканалілі, дадалі адзін элемент у выглядзе булавы, які працягвае прытрымлівацца той лініі, што кожны прадстаўнік улады - гэта слуга народа ў першую чаргу», - заявіў Фёдараў.

З ягоных слоў, макеты яшчэ не завершаны і канчатковы варыянт можна будзе ўбачыць на старонках партый у сацыяльных сетках найбліжэйшым часам. Апроч працы над стылем і самапрэзентацыяй, у партыі таксама займаюцца падборам удзельнікаў. «Мы ўводзім такое паняцце, як «удзельнік партыі» - гэта быць валанцёрам, назіральнікам на выбарах», - дадаў прадстаўнік партыі.

Палітычную праграму і поўны спіс сваіх сяброў «Слуга народа» прэзентуе на з'ездзе 8 ліпеня, заявіў кіраўнік выбарчага штаба Аляксандр Карніенка.

«На гэтым з'ездзе мы як раз пакажам усіх кандыдатаў па 199 мажарытарных акругах, спіс з 225 чалавек і, вядома, праграму і ідэалагічныя асновы», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках