29 красавiка 2024, панядзелак, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судаленка: Тое, што мы назіраем у Гомельскім рэгіёне, разумнага тлумачэння не мае

6
Судаленка: Тое, што мы назіраем у Гомельскім рэгіёне, разумнага тлумачэння не мае
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Апошнім часам пачасціліся выпадкі высылкі з Беларусі замежнікаў.

Днямі стала вядома, што з Гомеля дэпартуюць 65-гадовага грамадзяніна Украіны Уладзіміра Ландара. Варта адзначыць, мужчына ні з кім не канфліктуе, ні разу не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, але ўлады знайшлі да чаго прычапіцца.

Сайт Charter97.org папрасіў пракаментаваць прафесійнага юрыста, вядомага прававога інспектара працы незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці Леаніда Судаленку тое, што апошнім часам усё часцей паводле фармальных прычын з Беларусі высылаюць замежнікаў:

- Сапраўды, апошнім часам пачасціліся выпадкі высылкі і дэпартацыі з Беларусі замежнікаў. Калі нашумелыя справы з праваабаронцай Аленай Танкачовай або прэс-сакратаркай Аб'яднанай грамадзянскай Ганнай Красулінай насілі выключна палітычны характар, тое, што мы назірае ў Гомельскім рэгіёне разумнаму тлумачэнню не падлягае.

Высылаюць за язду без флікера, за размову праз мабільнік за стырном, за перавышэнне хуткасці і за з'яўленне на вуліцы як той казаў нападпітку. Кажуць, дрэнны закон ці добры – усе яго павінны выконваць! Я думаю, што закон найперш павінен быць суразмерны зробленаму. Калі б закон гэтак жа сурова, як да замежнікаў, ставіўся б і да беларусаў, то за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення трэба было б выслаць паўкраіны.

Гаварыў і яшчэ раз паўтараю - калі закон перашкаджае жыць, трэба яго мяняць, а не руйнаваць лёсы людскія. Ну хто здабудзе ад высылкі дробнага правапарушальніка? Дзяржава страчвае, таму што высланыя часта мае крэдыты, сем'і застаюцца без кармільца, а дзеці без бацькоў. Дзеці рызыкуюць трапіць у сацыяльна небяспечнае становішча, бо да іх могуць выкарыстаць дэкрэт №18.

Дарэчы ўспомніць тут і тры суіцыды, якія ўчынілі высыланыя ў апошні час у рэгіёне. Высылка або дэпартацыя з'явіліся для мужчын непераадольнай перашкодай, яны самастойна не змаглі справіцца з гэтай псіхалагічнай праблемай.

Днямі кансультаваў 65-гадовага грамадзяніна Украіны, якога за пражыванне без рэгістрацыі дэпартавалі на 5 гадоў з краіны. Іншымі словамі, не пакінулі паджыламу чалавеку ні найменшага шанцу на выпраўленне. А тут у яго дарослы сын, які з'яўляецца беларускім грамадзянінам...

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках