29 красавiка 2024, панядзелак, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У партыі Зяленскага распавялі, як будуць адбіраць кандыдатаў

4
У партыі Зяленскага распавялі, як будуць адбіраць кандыдатаў

Адбор ва ўкраінскую партыю «Слуга народа» будзе праходзіць у чатыры этапы.

Ва Украіне кандыдатаў ад партыі «Слуга народа»будуць адбіраць паводле заявак на сайце палітычнай сілы. Прэтэндэнтаў будуць правяраць на адпаведнасць патрабаванням партыі, каштоўнасцям палітсілы. Таксама прэтэндэнтаў будуць правяраць на магчымае дачыненне да карупцыі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў кіраўнік выбарчага штаба партыі Аляксандр Карніенка, піша сensor.net.

«Мяне пытаюць, а дзе вы возьмеце людзей... Мы людзей знаходзім, вельмі шмат людзей былі задзейнічаны ў валанцёрскай кампаніі, у нас больш за 600 тысяч чалавек зарэгістраваліся падчас прэзідэнцкай кампаніі, мы іх далучаем. Мы запускаем праект «Ліфт» - мы хочам зрабіць рамонт сацыяльных ліфтаў, каб яны дзейнічалі… На гэта ў нас далей накіраваны працэс камунікацыі з людзьмі, якія могуць быць дэпутатамі ад партыі «Слуга народа». Мы запускаем працэс адбору. На жаль, у нас кароткі тэрмін. Таму цяпер аб класічных амерыканскіх праймерыз гаворка не ідзе», - патлумачыў Карніенка.

Ён дадаў, што праз абмежаванасць у часе «Слуга народа» ўвядзе трохбаковую праверку кандыдатаў: дакументальная праверка, праверка на чэснаць, прафесійная кадравая ацэнка і «постпраймерыз», адкрытая магчымасць каментаваць кожнага кандыдата.

Паводле ягоных слоў, адбор будзе праходзіць у 4 этапы:

1) Пошук кандыдатаў будзе адбывацца з дапамогай сайта, на якім можна будзе пакінуць заяўку на ўдзел у адборы.

2) Комплексная сістэма бяспекі праверка кандыдатаў на адпаведнасць патрабаванням палітычнай сілы.

3) Інтэрв'ю з HR-агенцтвам і кіраўніцтвам партыі.

4) Атрыманне зваротнай сувязі ад кандыдатаў.

Кандыдаты павінны будуць падаць анкету і канцэпцыі законапраектаў, якія яны хочуць рэалізаваць у Вярхоўнай Радзе, таксама яны маюць магчымасць абмеркаваць сваё бачанне працы ў камітэтах Рады.

З'езд, на якім «Слуга народа» прадставіць сваіх кандыдатаў у мажарытарных акругах, спіс партыі з 225 чалавек і праграму партыі, павінен адбыцца 8 чэрвеня.

«Партрэт нашых кандыдатаў: гэты чалавек павінен быць высокамаральным з глыбокімі прынцыпамі, з жаданнем і магчымасцю чуць і рэалізоўваць тыя задачы, якія яму будзе ставіць ўкраінскае грамадства. Гэты чалавек павінен быць паспяховым у сваёй сферы дзейнасці. Гэта чалавек, які валодае бездакорнай рэпутацыяй. Гэта павінен быць камандны гулец», - заявіў Дзмітрый Разумкоў.

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне пра магчымасць вылучэння ад «Слугі народа» дзейных народных дэпутатаў Разумкоў адказаў, што ў мажарытарных акругах гэта немагчыма. Што да партыйных спісаў, то Карніенка ўдакладніў, што некалькі дзейных дэпутатаў могуць трапіць у партыйны спіс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках