«Прэсбол»: Гендырэктарам «Дынама-Менск» будзе экс-футбаліст і пракурорскі супрацоўнік
3- 26.05.2019, 17:16
- 15,169
Футбольны клуб цяпер мяняе ўласніка і пераходзіць пад эгіду Менгарвыканкама.
Генеральным дырэктарам футбольнага клуба "Дынама-Менск" стане Андрэй Талмач. Пра гэта паведамляе «Прессбол» са спасылкай на свае крыніцы.
39-гадовы Талмач цяпер узначальвае клуб міні-футболу "Сталіца" і нацыянальную каманду Беларусі. Ягоны адукацыйны багаж – БДУФК і Беларускі інстытут правазнаўства. У вялікім футболе ён гуляў за менскую "Атаку", у двух сезонах правёў 22 матчы і забіў два мячы.
У 2004 годзе перайшоў на трэнерскую працу ў якасці памочніка Юрыя Поклада ў міні-футбольны "БДУФК-Манаракурс". Потым працаваў у Аршанскім "Вітэне". Акрамя спорту 10 гадоў аддаў працы ў органах пракуратуры.
Цяперашні кіраўнік менскага "Дынама" Сяргей Пернікаў пакіне клуб з 1 чэрвеня. Разам з ім сыходзіць і спартовы дырэктар Віталь Булыга. Клуб цяпер мяняе ўласніка і пераходзіць пад эгіду Менгарвыканкама. Эканамічны суд сталіцы прызнаў, што кампаніі Юрыя Чыжа 20 гадоў таму незаконна завалодалі акцыямі ФК "Дынама-Менск".