26 красавiка 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія экспэрты назвалі самыя надзейныя аўто

10
Брытанскія экспэрты назвалі самыя надзейныя аўто

Вядомыя маркі нечакана патрапілі ў канец рэйтынгу.

Брытанскія экспэрты амерыканскай даследчай кампаніі J. D. Power склалі незвычайны рэйтынг надзейнасці аўтамабіляў ва ўзросце да трох гадоў. Вынікі з'явіліся на афіцыйным сайце кампаніі, паведамляе korrespondent.net.

Спецыялісты правялі апытанне сярод 11,5 тысячы аўтамабілістаў у Вялікабрытаніі і падлічылі колькасць паломак на сотню аўто адной маркі. Было зафіксавана больш за 170 розных скаргаў. Іх усё падзялілі згодна з катэгорыямі: непаладкі электронікі, аўдыё-і камунікацыйных, сістэм, навігацыі, пашкоджанні кузава і дэталяў інтэр'еру, праблемы з кандыцыянерам, рухавіком або каробкай перадач. У рэйтынг трапілі 25 марак аўтамабіляў.

Самы найлепшы вынік паказаў французскі Peugeot. Аўтаўладальнікі паведамілі пра 77 паломак цягам першых трох гадоў на 100 аўто. На другім месцы была Skoda з паказчыкам 88 паломак, замкнуў тройку лідараў Huyndai - 90 няспраўнасцяў.

У першую дзясятку трапілі Nissan і Suzuki з паказчыкам 94 паломкі, Opel - 95, Kia - 101, Mini - 103, Ford і Volvo - па 106.

Найгоршы вынік паказаў BMW з 181 няспраўнасцю. Таксама ў апошняй дзясятцы апынуліся FIAT (173), Audi (167), Jaguar (159), Land Rover (142), Mercedes-Benz (136) і Toyota (134).

Экспэрты адзначылі, што большасць праблем звязаныя з электронікай аўтамабіля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках