18 траўня 2024, Субота, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: У «Белнафтахіма» з’явіліся новыя аргументы для росту коштаў бензіну

15
Эканаміст: У «Белнафтахіма» з’явіліся новыя аргументы для росту коштаў бензіну

Гісторыя з падаражаннем бензіну - гэта «доўгайграючая» кружэлка.

скардзіліся на няякасны бензін ад «Белнафтахіма». «Замест 92-га льюць нейкую заразу. Аўтамабіль глухне праз некалькі хвілін пасля запраўкі. Знікае цяга», - напісаў тэлеграм-каналу «Баста» віцебскі кіроўца.

Услед за гэтым пачалі з'яўляцца паведамленні беларусаў у «Фэйсбуку». «Якасць паліва на АЗС Беларусі апошні месяц агідная, «бадзяга». На гэта ўказвае аўтамабіль», - напісаў прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў.

Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да эканаміста Льва Марголіна.

- «Белнафтахім» заявіў, што ў «Дружбу» патрапілі 5 мільёнаў тон бруднай нафты - гэта супастаўна з аб'ёмам прапампоўвання за месяц. Ці можа пагаршэнне якасці бензіну на АЗС быць звязанае з інцыдэнтам з забруджанай расейскай нафтай?

- Безумоўна, гэта звязанае з якасцю нафты, якая паступае на беларускія НПЗ. Гэта сыравіна паўплывала на працу абсталявання, у першую чаргу на Мазырскім НПЗ. І нават калі плынь «бруднай» нафты здолелі ізаляваць, абсталяванне, у першую чаргу фільтры, былі пашкоджаныя - і гэта не магло не адбіцца на якасці бензіну на беларускіх АЗС. Гэта заканамерна.

- Яшчэ да інцыдэнту з няякаснай нафтай НПЗ скардзіліся на знос абсталявання і прасілі грошай на мадэрнізацыю. Ці ўзмоцняцца гэтыя акцэнты цяпер?

- Па-першае, я думаю, што гэты інцыдэнт з няякаснай сыравінай з Расеі - далёка не адзінкавы. Калі расейскае Мінэнэрга сцвярджае, што прычына ў тым, што нейкія кампаніі ў Самары спрабавалі такім чынам развязаць свае камерцыйныя пытанні, то, хутчэй за ўсё, яны (і не толькі яны) спрабавалі развязаць іх такім жа чынам і раней. Магчыма, гэта проста рабілася не ў такіх маштабах і не было так заўважна.

Ведаеце, нафта ж бывае не толькі зусім не якаснай, але і «якаснай на мяжы». Колькасць «якаснай на мяжы» нафты, якая паступае на беларускія НПЗ, адсачыць практычна немагчыма. Таму няякасны бензін на беларускіх запраўках - гэта доўгайграючая кружэлка.

Што тычыцца абсталявання нашых НПЗ, то замена абсталявання можа стацца надта дарагой: адна справа, калі выйшлі з ладу толькі фільтры, якія лёгка памяняць, а калі - складаныя і дарагія імпартныя ўстаноўкі. Таму так, акцэнты на неабходнасць дадатковых сродкаў у кіраўніцтва НПЗ узмоцняцца.

- За кошт чаго будуць шукаць гэтыя сродкі? Бензін і так даражэе кожную нядзелю, пры гэтым «Белнафтахім» заяўляе, што ён проста «даганяе» рост коштаў сыравіны з РФ...

- Па-добраму, неабходна патрабаваць кампенсацыі ўсіх выдаткаў у вінаватага інцыдэнту з «бруднай» нафтай, то бок, у расейскага боку.

Але я хачу сказаць, што «Белнафтахім» хітруе: ён павышае кошты бензіну не таму, што даражэе нафта з Расеі. Вядома, аб'ектыўна яна даражэе. Але мы памятаем, што ў свой час і пры кошце нафты 100 даляраў у нас бензін быў таннейшым.

Тут, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра жаданне кампенсаваць наступствы падатковага манеўру. «Белнафтахім» разумее, што ад Расеі нічога дамагчыся не здолее, і спрабуе ўсе магчымыя страты (а толькі сёлета называлася лічба 300 мільёнаў даляраў) перакласці на спажыўцоў у Беларусі.

- Ці дае інцыдэнт з «бруднай» нафтай «Белнафтахіму» дадатковыя аргументы для ўзняцця коштаў бензіну?

- Вядома, нейкіх кампенсацый канцэрн будзе патрабаваць. І будзе выкарыстоўваць аргументы з няякаснай нафтай і стратамі ад яе як свой «козыр».

Але атрымаць іх ад вінаватага - Расеі - наўрад ці зможа. Таму што ў РФ у гэтым пытанні вельмі простыя падыходы: гэта віна камерцыйнага суб'екта, і спрэчкі павінны ісці ў плашчыні рознагалоссяў паміж камерцыйнымі суб'ектамі. А тут беларускаму боку будзе досыць складана: дастаткова камерцыйнаму суб'екту з РФ збанкрутаваць - і ўсё, пытанне закрытае.

Таму інцыдэнт з «бруднай» нафтай будзе аргументам для далейшага падвышэння коштаў бензіну ўнутры краіны, бо гэта досыць зручная падстава, каб перакласці свае праблемы на плечы беларускіх спажыўцоў паліва.

- І да якога «парога» будуць павышацца кошты на АЗС?

- Мяжа - гэта момант абурэння народа. Справа ў тым, што падаражанне коштаў бензіну адбіваецца не толькі не тых, хто ездзіць на сваіх аўтамабілях на лецішчы.

Гэта - глабальная праблема з далёка ідучымі наступствамі.

Падаражанне бензіну адбіваецца на ўсім, бо свой транспартны складнік ёсць у кожнай вытворчасці: у вытворчасці хлеба, у вытворчасці адзення, у вытворчасці абсталявання. Усе гэтыя сферы звязаныя з транспартам і, адпаведна, з палівам. Таму падаражанне бензіну будзе наўпрост адбівацца на ўзроўні інфляцыі ў Беларусі.

І як улада гэта робіць цяпер - прамацваючы, на капейку, дробнымі крокамі - так яна і будзе прадаўжаць гэта рабіць. І спыніцца толькі ў той момант, калі пачне абурацца народ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках