Героі ды падонне. «Шансон» беларускага трактарыста, які нішчыць крыжы ў Курапатах
106- 5.04.2019, 13:09
- 153,543
Актывісты абараняюць народны мемарыял: шакавальнае відэа сутыкнення абаронцаў Курапатаў з вандаламі ад улады.
Сёння беларусы зноў выйшлі на абарону народнага мэмарыялу ў Курапатах ад разбурэння.
Падчас супрацьстаяння актывістаў з міліцыяй і будаўнікамі, якія працуюць ва ўрочышчы, карыстальнік Youtube-канала «Кастусь Каліноўскі» звярнуў увагу на шакавальнае відэа.
Праз некалькі хвілін абаронцы Курапатаў Ніна Багінская і Павел Севярынец былі арыштаваныя менскім АМАПам з выкарыстаннем сілы.
Нагадаем, што ўчора ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.
Актывісты паведамляюць, што было знішчана і вывезена блізу 100 крыжоў.
1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12.00 на плошчу Свабоды ля Менскага Свята-Духавага Кафедральнага (праваслаўнага) Сабору.
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.