27 красавiка 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зноў знеслі крыжы ў Курапатах

121
Улады зноў знеслі крыжы ў Курапатах
ФОТА: SVABODA.ORG

(Абноўлена) Знесеныя 50 металічных крыжоў з боку МКАД.

У Курапатах 13 красавіка знеслі ўсе металічныя крыжы, якія стаялі ўздоўж Менскай кальцавой дарогі, паведамляе "Радыё Свабода".

ФОТА: SVABODA.ORG

Паводле інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёння ў Курапатах прайшоў суботнік «для ўборкі і добраўпарадкавання».

«Гэта наша традыцыйная акцыя перад Вялікаднем і Радаўніцай», – сказаў старшыня Менскага абласнога аб'яднання прафесійных звязаў Віктар Маліноўскі.

У суботніку ўдзельнічалі больш за 100 чалавек. З іх блізу 40 сяброў БРСМ, а таксама прадстаўнікі аб'яднання «Белая Русь», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і ветэранскіх арганізацый.

Telegram-канал "Баста!" пракаментаваў падзеі такім чынам: «Сёння з раніцы былі знішчаныя блізу 50 металічных крыжоў, якія стаяць уздоўж МКАД, на паўднёвай мяжы ўрочышча. Улады задзейнічалі змоўнікаў з лукамолу і "Белай Русі". Доказную базу для будучага трыбуналу старанна дакументавалі супрацоўнікі БТ».

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

На заклік аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Міколы Статкевіча ў цэнтры Менска адбыўся малебен, у якім удзельнічалі блізу 1000 чалавек.

Заклік падтрымаў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках