«Цяжка быць музыкам у Беларусі»
4- 24.03.2019, 17:25
- 10,799
Чаму юны саксафаніст з Баранавічаў марыць з'ехаць з краіны.
19-гадовы Данііл Варонін - прадстаўнік вядомай музычнай сям'і з Баранавічаў. Юны саксафаніст распавёў intex-press.by пра сваю мару, улюбёны джаз і жаданне з'ехаць з краіны.
Амаль дзевяць гадоў спатрэбілася Даніілу Вароніну, студэнту Баранавіцкага музычнага каледжа, каб атрымаць сваю першую сур'ёзную ўзнагароду. У канцы 2018 году ён узяў удзел у Міжнародным фестывалі-конкурсе Gnesin-gazz у Маскве. Вынік - званне лаўрэата III ступені і дыпламанта ў дзвюх намінацыях.
Сур'ёзна займацца музыкай Данііл Варонін пачаў з дзевяці гадоў. Бацькі аддалі яго ў музычную школу па класе саксафон.
Пасля заканчэння дзевятага класа Данііл паступіў у музычны каледж, выбраў эстраднае аддзяленне. З таго часу яму падабаюцца тры рэчы: джаз, саксафон і фартэпіяна.
Нядзіўна, што сваё жыццё юнак наважыў звязаць з музыкай: уся сям'я - ад бабулі да малодшага брата - музыкі. А тут яшчэ і перамога ў міжнародным конкурсе.
- Музыку я ніколі не пакіну, у марах у мяне - стаць вядомым выканаўцам. Але я не хачу быць выканаўцам у Беларусі, трэба ехаць у Расею ці Амерыку. Джазавая музыка ў гэтых краінах папулярная, людзі з задавальненнем слухаюць яе. Думаю, толькі там я буду адчуваць сябе камфортна, - кажа Данііл.