Сышоў сам, зрынулі: як шматгадовыя кіраўнікі дзяржаў пакідалі свае пасады ў 21-м стагоддзі
5- 24.03.2019, 16:30
- 14,592
Напрыклад, Назарбаеў правіў амаль 30 гадоў.
19 сакавіка Нурсултан Назарбаеў абвясціў аб сваёй адстаўцы. Новым прэзідэнтам Казахстана стаў Касым-Жамарт Такаеў, кіраўнік верхняй палаты парламента, піша tut.by.
Назарбаеў кіраваў краінай амаль 30 гадоў, атрымаўшы «перамогу» ў 5 выбарах. Намінальна ён склаў паўнамоцтвы прэзідэнта, але фактычна ў яго руках засталася сур'ёзная ўлада: Назарбаеў захаваў пасаду кіраўніка Савета бяспекі Казахстана і старшыні кіруючай партыі «Нур Атан».
Але не ўсе кіраўнікі дзяржаў, якія кіравалі шмат гадоў, расставаліся з уладай так жа мірна: журналісты ўспамінаюць, як у XXI стагоддзі сыходзілі палітычныя доўгажыхары.