У Менску прайшоў мітынг-канцэрт да Дня Волі
30- 24.03.2019, 12:13
- 81,104
(Абноўлена) Акцыя прайшла ў Кіеўскім скверы.
У Кіеўскім скверы ў Менску 24 сакавіка прайшоў вялікі святочны канцэрт да Дня Волі. Пачатак канцэрту - а 13.00, а сам збор удзельнікаў пачаўся а12.00.
Мерапрыемства дазволіў Менгарвыканкам, арганізатары заклікалі прыносіць нацыянальную сімволіку.
«Белсат», «Радыё Свабода» і «Наша Ніва» вялі онлайн-трансляцыю святочнага мерапрыемства.
18:30
Мітынг-канцэрт закончыўся прамовай арганізатараў - у рэзалюцыі нагадваюць пра пагрозу незалежнасці, карупцыі і несправядлівасці; патрабуюць рэформаў, свабоды, справядлівых выбараў, годных заробкаў, абароны правоў, выхаду Беларусі з так званай «саюзнай дзяржавы» ды іншага.
На выхадзе з пляцоўкі ў Кіеўскім скверы міліцыянты патрабуюць ад наведвальнікаў, каб тыя схавалі бел-чырвона-белыя сцягі.
18:05
Амаль роўна а шостай гадзіне знікла электрычнасць. Падобна да таго, што заглух генератар. Натоўп спявае хорам «Тры чарапахі» N.R.M. разам з гуртом.
17:24
Выступае NRM.
17:15
Выступае кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. Кажа, што сапраўдную пагрозу незалежнасці нясе наступ на незалежных журналістаў.
17:03
Гурт «Дай дарогу» скончыў выступ. Зараз чарга NRM.
16:49
Рымашэўскага адпусцілі.
16:34
З'явілася інфармацыя, што затрыманы адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
16:29
Пачаўся выступ «Дай дарогу!».
16:28
Алесь Пушкін кажа, што не баіцца затрымання пасля свайго рэзкага выступу. «Спадзяюся, што ва ўлады дастаткова розуму не затрымліваць», - кажа ён.
16:16
Выступаюць мастакі Алесь Марачкін і Алесь Пушкін.
Пушкін прадэманстраваў карціну з сякерай. «Тое, што чакае нашу ўладу, калі яна не зменіцца».
16:06
Лідар гурта «Дай дарогу!» Юры Сатыльскі вельмі песімістычна глядзіць на свята. «Плакаць хочацца, трэба святкаваць у цэнтры», - кажа ён
15:55
Затрыманы адзін з лідараў «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.
15:29
Выступае гурт «Разбітае сэрца пацана».
15:28
Выступае першы намеснік старшыні руху «За свабоду» Алесь Міхалевіч.
15:14
Павел Севярынец заклікае да яднання.
15:10
Юрась Губарэвіч кажа: «Імпрэза адбываецца, і гэта добра. Людзі падыходзяць. Спадзяюся, што прыйдзе яшчэ больш»
15:00
На акцыю прыехаў адзін з арганізатараў учорашняй акцыі ў Гародні Вадзім Саранчукоў. Ён кажа, што не важна, дзе праходзіць свята. Важна, каб і ўчора, і сёння, і заўтра было.
14:19
Павел Севярынец праводзіць аўтограф-сесію
14:04
У Кіеўскім скверы сабралася некалькі тысяч чалавек, шмат прыйшлі сем'ямі. Атмасфера вельмі разняволеная.
13:50
Выступае KaS.
13:49
Новы кіраўнік АГП Мікалай Казлоў адзіны, хто выступае па-расейску
13:44
Выступілі лідар БХД Віталь Рымашэўскі і кіраўнік БСДП Ігар Барысаў.
13:37
Больш за 1 000 чалавек сабралася.
13:22
Вельмі шмат нацыянальнай атрыбутыкі. Людзі падыходзяць, але трохі перашкаджае фантан пасярод скверу.
13:20
Шмат сцягоў, ёсць вялікі сцяг БХД. Людзі прыехалі з розных рэгіёнаў, напрыклад з Горак.
13:17
Людзі паступова збіраюцца, удзельнікаў акцыі становіцца ўсё больш.
13:14
У Кіеўскім скверы сабралася ўжо больш за 1 000 чалавек, людзі падыходзяць. Яны праходзяць праз кардоны міліцыі, міліцыя паводзіць сябе карэктна.
Працуе фудкорт.
13:11
АГП зладзіла імправізаваную фотазону. Прыйшлі былы і новы лідары партыі Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў.
13:07
Паводле ацэнак Юрася Губарэвіча, аднаго з арганізатараў акцыі, сабралася блізу 1000 чалавек.
13:01
Кожная з партый-арганізатараў мерапрыемства ўстанавіла свае намёты, дзе распаўсюджваюць агітацыйную прадукцыю і збіраюць сродкі на канцэрт.
12:56
Грак РСП
12:52
У Кіеўскім скверы сабралася ўжо блізу 300 чалавек.
Нагадаем, што мітынг і канцэрт у Кіеўскім скверы дазволіў Менгарвыканкам. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі прадстаўнікі руху «За свабоду», БХД, БСДП і АГП.
Таксама ў скверы працуюць фудкорт, палітычны намётавы гарадок і кірмаш рамеснікаў. На канцэрце выступілі гурты «РСП», «NRM», «Дай дарогу», «Няхай», «KaS», «Водар».