7 траўня 2024, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ ухвалілі папраўкі да газавай дырэктывы, якія закранаюць «Паўночны струмень - 2»

4
У ЕЗ ухвалілі папраўкі да газавай дырэктывы, якія закранаюць «Паўночны струмень - 2»

Газавая дырэктыва будзе распаўсюджвацца не толькі на газаправоды ўнутры Еўразвязу.

Камітэт Еўрапейскага парламента ў прамысловасці, даследаваннях, тэлекамунікацыях і энэргетыцы 18 сакавіка ўхваліў папраўкі да газавай дырэктывы ЕЗ, якія закранаюць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень – 2», паведаміла прэс-служба камітэта ў Twitter, піша "Гордон".

Праект падтрымалі 33 чальцы камітэта, восем выступілі супраць.

12 лютага Еўрапейскі парламент, Рада ЕЗ і Еўрапейская камісія ўзгаднілі папраўкі. Як адзначылі ў Еўракамісіі, змены прадугледжваюць, што газавая дырэктыва будзе распаўсюджвацца не толькі на газаправоды ўнутры Еўразвязу, але і на газаправоды з трэціх краін. Рабіць выключэнні можна толькі пры захаванні строгіх умоў, у вызначэнні якіх Еўракамісія будзе адыгрываць галоўную ролю. Забяспечваць выкарыстанне дырэктывы будуць нацыянальныя органы пад наглядам ЕК.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках