19 траўня 2024, Нядзеля, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Магілёва атрымала рахунак амаль на 900 рублёў

31
Жыхарка Магілёва атрымала рахунак амаль на 900 рублёў

З іх блізу 400 даляраў - плата за ваду.

Магілёўцы прыйшоў рахунак за люты з 898,45 рубля да аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. З іх 857,84 рубля, або блізу 400 даляраў у эквіваленце, - плата за ваду. Са слоў жанчыны, так адбылося праз кантралёраў, якія «ўзялі лічбы з галавы». «Хацела аплаціць квітанцыю, але, калі ўбачыла суму, ледзь не пасівела», - распавяла tut.by Ірына. Яна выклікала рэвізора.

Са звестак з рахунка, Ірына за месяц нібыта выкарыстала блізу 400 куб. м вады. Гэта прыкладна ў 30 разоў больш, чым у сярэднім спажывае сям'я з трох чалавек - а менавіта столькі людзей прапісана ў кватэры магілёўкі. На падагрэў вады, як паказана ў рахунку, выдаткавана амаль 12 Гкал, і гэта кштуе 202,95 рубля. Астатняе - плата за ваду і каналізацыю.

- Я пачала тэлефанаваць у бухгалтэрыю, яны сказалі, што ў іх ёсць акт з подпісам, на падставе якога мне налічылі ўсё гэта. Сказалі тэлефанаваць у гарадскі водаканал. Я датэлефанавалася з 19-га разу, і мне сказалі, што не ведаюць, як так выйшла. І дадалі: «Хочаце, да вас прыйдуць яшчэ раз?» Я іх папярэдзіла, што калі ўсё гэта з іх віны, то скарга ім забяспечана, - кажа Ірына.

Са слоў жанчыны, у кватэрах дома правяралі лічыльнікі на ваду. Нікога з хатніх у кватэры ў гэты час не было. Але і паведамлення аб тым, што будзе праверка, Ірына, кажа, не атрымлівала.

- Праверка нібыта была 11 лютага, і мне сказалі, што звесткі ўзялі з майго лічыльніка. Па-першае, у мяне іх чатыры. Па-другое, я кожны месяц здымаю звесткі і спраўна аплачваю камуналку. На маіх лічыльніках трохзначных лічбаў наогул няма. І быць не можа - дому ўсяго 4 гады, - дадала магілёўка.

У пацвярджэнне сваіх слоў яна сфатаграфавала свае лічыльнікі вады і даслала ў рэдакцыю.

У панядзелак, 18 сакавіка, Ірына чакае прыезду рэвізора для зверкі звестак. Паводле ейных слоў, з актам зверкі ёй давядзецца ехаць у бухгалтэрыю для пераліку рахунку. Жанчына абураная гэтым і збіраецца дабіцца таго, каб памылку выпраўлялі тыя, хто яе зрабіў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках