4 траўня 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты: Абвінавачванні Swedbank у адмыванні грошай - удар па банкаўскай сістэме Балтыйскіх краін

1
Экспэрты: Абвінавачванні Swedbank у адмыванні грошай - удар па банкаўскай сістэме Балтыйскіх краін
ФОТА: DELFI/ORESTAS GUREVIČIUS

Раней шведскія СМІ паведамілі, што Swedbank мог быць уцягнуты ў адмыванне грошай Danske Bank у Эстоніі, якое доўжылася дзесяцігоддзе.

Апублікаваная СМІ інфармацыя пра магчымае ўцягванне шведскага банка Swedbank у схемы адмывання грошай Danske Bank у Эстоніі акажа негатыўны ўплыў на ўвесь банкаўскі рынак Балтыйскіх краін, які большасць фінансавых арганізацый ацэньваюць як адзіны рэгіён, заявілі экспэрты ў інтэрв'ю BNS.

«Уплыў на банкаўскі сектар Балтыйскіх краін, несумненна, негатыўны. У пачатку 2018 года вялікі ўдар па рэпутацыі банкаў рэгіёну нанёс крах латвійскага банка ABLV, абвінавачанага ў адмыванні грошай, справы непазбежна псуе гісторыя з Danske Bank, што дагэтуль працягваецца. Калі пацвердзяцца, не важна ў якім аб'ёме, абвінавачванні, кінутыя Swedbank, для Балтыйскіх краін гэта будзе яшчэ адзін удар па рэпутацыі», - сказаў BNS кіраўнік камісіі падаткаў Літоўскай канфедэрацыі бізнэсу Марус Дубніковас.

Кіраўнік асацыяцыі «За сумленную банкаўскую справу» Кясцітус Курпшыс адзначае, што новыя факты сведчаць пра тое, што як асобныя банкі, так і нацыянальныя органы нагляду не здольныя належным чынам змагацца з адмываннем грошай, таму трэба думаць пра больш строгае рэгуляванне еўрапейскіх банкаў агулам.

«Неабходна ў еўрапейскім маштабе ствараць механізмы нагляду над банкамі і фінансавым сектарам высокага ўзроўню, а таксама ведамствы, што іх рэалізуюць. Пасля забеспячэння іх належнага фінансавання, нагляд над фінансавым сектарам будзе больш гарманічным. Цалкам наіўна спадзявацца, што банкі здольныя справіцца самі. Яны ўжо сапраўды не статак нявінных авечак, яны бліжэй да ваўкоў», - сказаў BNS Курпшыс.

З яго слоў, банкаўскі бізнэс ужо даўно стаў глабальным, таму прыглядаць за ім на нацыянальным узроўні становіцца проста немагчыма.

На думку Дубніковаса, строгая пазіцыя літоўскай дзяржавы ў дачыненні да Расеі дазволіла скараціць і рызыкі фінансавай сістэмы. Банк Літвы ў 2012 годзе не дазволіў расейскаму «Інвестыцыйнаму Гандлёваму Банку» заснаваць прадстаўніцтва ў краіне, а пасля краху актыўна працавалі з Расеяй банкаў Snoras і Ukio bankas, уклады нерэзідэнтаў у Літве не дасягаюць і 3%.

«Несумненна, капітал з Усходу, не толькі з Расеі, але і з іншых краін, дзе значныя колькасці нелегальна атрыманых грошай, пастаянна шукае шчыліны на Усход. Літва не прывабная для такога капіталу, таму натуральна, ён абыходзіць краіну, якая скептычна настроеная да яго», - сказаў Дубніковас.

З ягоных слоў, у гэтым выпадку найбольш хістка выглядае становішча Латвіі, дзе сродкі нерэзідэнтаў складаюць 40 або больш працэнтаў. Дубніковас мяркуе, што з гэтай прычыны Латвія можа сутыкнуцца з праблемамі, падобнымі з тымі, якія некалькі гадоў таму ўдарылі па фінансаваму сектару Кіпра, які залежаў ад расейскага капіталу.

«Гэты капітал будзе непазбежна міграваць. Хвост ценявому капіталу ў Латвіі ўжо прыціснуты, і ў гэтай краіне ён наўрад ці можа спадзявацца на больш светлую будучыню, аднак для самой Латвіі і яе фінансавага сектара наступствы якога, хутчэй за ўсё, будуць адчувацца ні адзін год», - растлумачыў Дубніковас.

Кіраўнік літоўскага аддзялення Transparency International Сяргей Мураўёў сказаў BNS, што нават калі высветліцца, што ў гісторыю Swedbank не было ўцягнутае падраздзяленне ў Літве, ці іншы бізнэс краіны, гэта не атрымае шырокага рэзанансу ў грамадстве, ён будзе заглушаны скандалам, што працягваецца зараз з судзейскай карупцыяй.

«Шмат што будзе залежаць ад таго, ці будзе ўцягнутае ў скандал з адмываннем грошай падраздзяленне Swedbank у Літве, ці іншы бізнэс у нашай краіне. У адваротным выпадку, я б не здзівіўся, калі б грамадства надавала б гэтаму значэнне доўга. (...) справа аб карупцыі суддзяў значна бліжэйшая кожнаму з нас», - сказаў BNS Мураўёў.

«Калі падазрэнні пацвердзяцца, несумненна, шмат што будзе залежаць ад рэакцыі прадстаўнікоў Swedbank і ад іх здольнасці пераканаць бізнэс-грамадскасць і органы нагляду ў тым, што банк змог вырашыць гэтыя праблемы. Інакш я не ведаю, чаму б людзі хацелі б звязваць сваю дзейнасць і з халатным і скампраметаваным банкам», - сказаў ён.

У аўторак шведскія СМІ паведамілі, што Swedbank мог быць уцягнуты ў адмыванне грошай Danske Bank у Эстоніі, што доўжылася дзесяцігоддзе. Шведская тэлевізія SVT паведамляе, што грашовыя патокі паміж Swedbank і філіялам Danske Bank у Эстоніі у 2007-2015 гады маглі перавысіць 40 млрд шведскіх крон (3,8 млрд еўра), і гэта магло быць адмываннем грошай - яны адпраўляліся паміж 50-ю рахункамі кампаній, што рэальна не дзейнічалі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках