Лукашэнка: Мы будзем абараняць свае інтарэсы разам з РФ
57- 22.02.2019, 12:45
- 28,156
Дыктатар зноў убачыў пагрозу ў актывізацыі дзейнасці NАТО.
Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння падчас сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Вайсковай акадэміі, паведамляе БелТА.
"Сёння мы бачым, што дзейнасць Паўночнаатлантычнага альянсу на Еўрапейскім кантыненце значна актывізавалася. Пашырэнне вайсковых блокаў, распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій збройнага супрацьстаяння ўскладняюць сітуацыю паблізу нашых межаў. Усім варта ведаць, што Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай замежнай палітыкі", - падкрэсліў ён.
Лукашэнка заявіў, што краіна і надалей будзе абараняць свае інтарэсы, у тым ліку ў рамках супольнай абароннай дактрыны са сваім стратэгічным партнёрам - Расейскай Федэрацыяй, з якой створана адзіная групоўка.
"Гэта наш асноўны хаўруснік. Мы заўсёды будзем разам, колькі б мы ні сварыліся, ні спрачаліся", - сказаў дыктатар.