4 траўня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ляціць у Польшчу на сустрэчу з Дудам і Грыбаўскайтэ

1
Парашэнка ляціць у Польшчу на сустрэчу з Дудам і Грыбаўскайтэ
ФОТА: МІХАІЛ МАРКІЎ/«КОММЕРСАНТ»

Прэзідэнты трох краін у Польшчы наведаюць камандны штаб ЛітПолУкрБрыга і правядуць трохстароннія перамовы.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў пятніцу, 22 лютага, супольна з калегамі з Польшчы і Літвы Анджэем Дудам і Даляй Грыбаўскайтэ наведае штаб міжнароднай літоўска-польска-ўкраінскай брыгады ЛітПолУкрБрыг у Любліне. Пра гэта паведамляе Укрінформ.

Мяркуецца, што прэзідэнты трох краін пагутараць з асабовым складам вайсковага злучэння, наведаюць камандны штаб брыгады, а затым правядуць трохбаковыя перамовы. Пасля гэтага павінна быць праведзеная супольная прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў.

Як чакаецца, неўзабаве Парашэнка возьме ўдзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы пад будаўніцтва помніка бласлаўлёнаму свяшчэннаму пакутніку айцу Амеляну Коўчу. Прэзідэнт падпіша памятны акт аб пачатку будаўніцтва помніка, які будзе ўкладзены ў капсулу і ўмураваны ў падмурак будучага манумента. Плануецца выступ кіраўніка дзяржавы перад удзельнікамі цырымоніі.

На заканчэнне візіту Парашэнка павінен правесці сустрэчу з прадстаўнікамі ўкраінскай нацыянальнага меншасці ў Польшчы, інфармавала агенцтва.

Вядома, што апошні раз кіраўнік Украіны сустракаўся з польскім калегам Дудам 24 студзеня ў Давосе, а з Грыбаўскайтэ падчас ейнага працоўнага візіту ў Кіеў 7 снежня 2018 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках