2 траўня 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славакія: Тысячы людзей успамінаюць забітага летась журналіста Яна Куцяка

Славакія: Тысячы людзей успамінаюць забітага летась журналіста Яна Куцяка
ЯН КУЦЯК
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Памятныя акцыі праходзяць у 26 гарадах Славакіі і 22 гарадах за мяжой.

У Славакіі ў гадавіну забойства журналіста Яна Куцяка і ягонай нявесты Марціны Кушніравай тысячы людзей у розных гарадах краіны і за мяжой вышлі на акцыі памяці.

Як паведамляе выданне Aktuality, памятныя акцыі праходзяць у 26 гарадах Славакіі і 22 гарадах за мяжой.

Тысячы людзей сабрала акцыя ў Браціславе. На сцэне выступаюць журналісты і іншыя публічныя людзі. На акцыю прыбыла сям'я Куцяка.

Арганізатары заяўляюць, што яны дагэтуль маюць патрабаванні да ўлады і патрабуюць незалежнага расследавання. «Мы хочам ведаць імёны тых, хто аддаў загад ажыццявіць гэта жахлівае злачынства», - заявіла арганізатарка Караліна Фраская.

Журналісты сцвярджаюць, што ва ўладзе дагэтуль застаюцца людзі, якія «абараняюць сваіх людзей, а не журналістаў».

Прэм'ер-міністр Петэр Пелегрыні заклікаў дэманстрантаў, каб памятныя акцыі прайшлі мірна.

Яна Куцяка і Марціну Кушніраву забілі ў іх доме 21 лютага 2018 года недалёка ад Браціславы. Славацкія ўлады мяркуюць, што гэта было заказное забойства, звязанае з працай Куцяка. Журналіст расследаваў палітычную карупцыю і магчымыя сувязі паміж прадстаўнікамі ўлады і італьянскай мафіяй. Чатыром падазраваным выстаўленае абвінавачванне, але галоўны заказчык, як мяркуюць, дагэтуль на свабодзе.

Двайное забойства выклікала масавыя вулічныя пратэсты і палітычны крызіс, які прывёў да распаду ўрада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках