Парламент Вялікай Брытаніі правядзе новае галасаванне што да Brexit 27 лютага
2- 12.02.2019, 17:43
- 9,178
Вялікая Брытанія прадаўжае перамовы з ЕЗ.
Яны датычацца ўнясення змяненняў у пагадненне аб Brexit і пасля заканчэння будзе праведзенае яшчэ адно галасаванне ў Палаце абшчын.
Як піша «Европейская правда», пра гэта яна заявіла сёння ў парламенце.
Паводле слоў прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Тэрэзы Мэй, калі да 26 лютага не будзе дасягнутае ніякае далейшае пагадненне, то ў гэты дзень будзе ўнесеная яшчэ адна прапанова, за якую брытанскія дэпутаты прагаласуюць 27 лютага.
«Веры ў дэмакратыю будзе прычыненая вялікая шкода, калі Brexit не адбудзецца. Нам усім трэба набрацца смеласці, каб дамагчыся змен, якія патрабуе Палата абшчын, і своечасова рэалізаваць Brexit», - сказала яна.
Мэй заявіла, што ўважае за разумнае прасіць аб унясенні зменаў, якія маюць абавязковае юрыдычнае дзеянне, у «запасны механізм» для ірландскай мяжы, бо абодва бакі хочуць пазбегнуць яго выкарыстання.
Брытанскі прэм'ер паведаміла, што будзе праводзіць перамовы з лідарамі ЕЗ «цягам усяго гэтага тыдня», а каманды перагаворшчыкаў працягнуць абмяркоўваць спрэчныя пытанні да канца лютага.
Калі брытанскі парламент прагаласуе за змены і на іх пагодзіцца Брусэль, то іх павінны зацвердзіць на саміце ЕС 21 сакавіка, за тыдзень да Brexit. Магчыма, што пасля саміту Палата абшчын правядзе яшчэ адно галасаванне.