Літоўскія мытнікі некалькі гадзін пілавалі BMW з Беларусі ў пошуках кантрабанды
24- 11.02.2019, 19:12
- 99,592
Цыгарэты былі схаваныя ў пустэчах дна машыны, ля задняга бампера, парогаў.
На літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Шумскас» мытнікі спынілі для дагляду BMW 7-Series E-65, якім кіраваў беларус. Аўтамабіль рухаўся з нашай краіны ў Літву, паведамляе «Онлайнер».
Пасля праверкі сістэмай рэнтгенаўскага кантролю высветлілася, што ўсе колы яго аўто былі забітыя пачкамі цыгарэт і яшчэ больш кантрабанды знайшлі ў пустэчах ля задняга бампера, парогаў і ў дне аўто. Мытнікі не моцна перажывалі за цэласнасць аўто і дасталі цыгарэты з дапамогай інструментаў, без літасці.
«Выманне цыгарэт са схованак заняло некалькі гадзін - з вечара да позняй ночы, - паведамляюць мытнікі. - У агульнай складанасці было знойдзена 3870 пачкаў цыгарэт коштам 12 000 еўраў. Сам BMW ацанілі ў такую ж суму».