Уладзімір Вялічкін: У Еўропе занепакоеныя экалогіяй у Беларусі
- 8.12.2019, 18:18
- 7,637
Тэма акумулятарнага завода каля Берасця падымаецца ўжо на міжнародным узроўні.
У Берасці на плошчы Леніна сёння чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага мінулага года, паведамляе «Радыё Рацыя».
Тэма акумулятарнага завода каля Берасця падымаецца ўжо на міжнародным узроўні.
Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Нядаўна ў Брусэль запрасілі адразу трох асоб, якія абараняюць горад ад шкоднай вытворчасці:
- Былі запрошаныя таксама прадстаўнікі Берасця. Міжнародную супольнасць усё ж такі цікавіць экалагічны стан таксама і ў Беларусі, у Берасці. Звязана гэта з пратэстамі супраць завода АКБ. Запрасілі трох чалавек - Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, найбольш пацярпелых у выніку гэтых пратэстаў, і запрасілі мяне.
Аднак актывісты Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін не змаглі скарыстацца запрашэннем, бо ім абмежаваны выезд за межы Беларусі.