27 красавiка 2024, Субота, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Кавалькова: Чалавек, якога ніхто не выбіраў, гандлюе краінай

10
Вольга Кавалькова: Чалавек, якога ніхто не выбіраў, гандлюе краінай
ФОТА: «Радыё Свабода»

Трэба зрабіць усё магчымае, каб яму перашкодзіць.

Сёння ў цэнтры Менска праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. У ёй удзельнічаюць ужо некалькі тысячаў чалавек.

На мітынгу выступіла сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова.

«Чалавек, якога мы не выбіралі прэзідэнтам, сёння гандлюе краінай. Ці вы хочаце прачнуцца заўтра грамадзянамі другой, варожай краіны? Мы павінны рабіць усё магчымае, каб улады Беларусі бачылі, што мы супраць. Мы не можам не рэагаваць на гэта. Я заклікаю ўсіх паказаць, што мы адзіныя ў нашай пазіцыі і мы супраць інтэграцыі з Расеяй», – сказала яна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках