Забастоўка ў Францыі: У Парыжы ўтварыліся коркі на 350 км
6- 6.12.2019, 14:37
- 10,601
Пратэстоўцы патрабуюць скасавання пенсійнай рэформы.
У Францыі другі дзень доўжацца пратэсты супраць пенсійнай рэформы, чаму парушаная праца грамадскага транспарту.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Le Figaro.
У Парыжы і прыгарадах у пятніцу раніцай зафіксавана 347 кіламетраў затораў, што нашмат вышэй за сярэдні паказнік.
Парыжскае метро аднавіла працу толькі часткова, прыгарадныя цягнікі на лініі Версаль-Парыж да гэтага часу не ходзяць, таксама закрытая большасць прычалаў на набярэжнай ракі Сены.
Напярэдадні ў Францыі больш за 800 тысячаў чалавек удзельнічалі ў пратэставых маніфестацыях супраць запланаванай пенсійнай рэформы прэзідэнта Эмануэля Макрона.
Сотні тысячаў людзей выйшлі на вуліцы ў 50 гарадах краіны, у тым ліку на галоўную маніфестацыю ў Парыжы, дзе зачыніліся асноўныя музеі і Эйфелева вежа. Дэманстрацыі адбыліся ў дзень агульнанацыянальнай забастоўкі супраць пенсійнай рэформы.