Туск: ЕЗ павінен абараняць Украіну ад РФ
1- 6.12.2019, 12:17
- 5,932
Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі заклікаў Макрона быць паслядоўным.
Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск заявіў пра неабходнасць прадаўжэння падтрымкі Украіны з боку Еўразвязу.
Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю The Guardian.
"Калі мы не зможам абараніць Украіну ад расейскай агрэсіі, гэта будзе не толькі праблемай для Украіны, але і для Еўропы ў цэлым. Я спадзяваўся, што Эмануэль Макрон будзе тут вельмі паслядоўным", – сказаў Туск.
Туск 1 снежня пакінуў пасаду прэзідэнта Еўрапейскай рады і перадаў паўнамоцтвы свайму пераемніку бельгійцу Шарлю Мішэлю.
Як вядома, 9 снежня ў Парыжы адбудзецца сустрэча лідараў краінаў "нармандскай чацвёркі".