27 красавiка 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць эстонцаў хочуць падвышэння падаткаў на алкаголь і тытунь

4
Большасць эстонцаў хочуць падвышэння падаткаў на алкаголь і тытунь

Асабліва такую ініцыятыву падтрымліваюць забяспечаныя і адукаваныя людзі.

64% жыхароў Эстоніі падтрымалі б падвышэнне акцызаў на шкодную для здароўя прадукцыю, напрыклад, на алкаголь і на тытунь, сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага на замову Падаткова-мытнага дэпартамента (МТА), піша postimees.ee.

Пра гэта BNS паведаміла прэс-служба ўстановы, адзначыўшы, што цалкам такое падвышэнне падтрымалі б 37 адсоткаў рэспандэнтаў і збольшага падтрымалі б 27 адсоткаў апытаных, у той жа час, не падтрымала б падаражанне алкаголю і тытуню амаль траціна рэспандэнтаў.

З прапановай падвысіць акцызы на шкодныя для здароўя тавары і прадукты часцей былі згодныя жанчыны, чым мужчыны, і эстонцы, чым не эстонцы, а таксама жыхары краіны, якія больш давяраюць ураду, чым тыя, хто ўрадам незадаволены.

З падвышэннем акцызаў на тавары, шкодныя для здароўя, у першую чаргу былі згодныя людзі з высокім адукацыйным цэнзам і задаволеныя сваім эканамічным становішчам (больш за 1200 еўраў на месяц), чым рэспандэнты з невысокім узроўнем адукацыі і нізкімі даходамі (ад 401 да 800 еўраў на месяц).

Пры гэтым хутчэй падтрымаюць падвышэнне акцызаў тыя з апытаных, хто часцей не ўжывае, чым ўжывае, і тыя, хто часцей за ўсё не паліць, чым курцы.

Разам з тым палова рэспандэнтаў ня падтрымала падвышэнне акцызаў на прадукцыю, шкодную для навакольнага асяроддзя: розныя тыпы паліва, упакоўку і іншае, тады як за падвышэнне акцызаў на гэтую групу тавараў выказаліся блізу 45% апытаных.

За зніжэнне падатковай нагрузкі на людзей з менш высокімі даходамі выказалася пераважная большасць жыхароў Эстоніі, пры гэтым палова з апытаных з такой прапановай пагадзілася б цалкам, а праціўнікаў такой ідэі за год стала менш на 12%.

У той жа час, падтрымка павысіць падатковую нагрузку на тых, у каго высокія даходы, знайшла менш актыўную падтрымку - поўнасцю або часткова за гэта выказаліся дзве траціны, а супраць - менш за 30 адсоткаў апытаных жыхароў Эстоніі.

Акрамя таго, 56 адсоткаў жыхароў Эстоніі цалкам або часткова перакананыя, што ў асноўным людзі плацяць праз страх перад пакараннем, а 20 адсоткаў з гэтым не згодныя цалкам і 7 адсоткаў - збольшага.

У даследаванні шляхам выпадковай выбаркі ўзялі ўдзел 1200 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў, апытанне праходзіла цягам жніўня і верасня. Апытанне на гэтую тэму праводзіцца другі год запар.

Мэтай даследавання было высветліць меркаванне жыхароў Эстоніі з нагоды падатковай сістэмы і іх уяўленні аб падатковай дысцыпліне, аб дзейнасці МТА, аб нормах падатковай дысцыпліны, аб рызыках і захадах спагнання, аб дзейнай у краіне падатковай сістэме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках