27 красавiка 2024, Субота, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні прайшла акцыя ў абарону незалежнасці Беларусі

9
У Гародні прайшла акцыя ў абарону незалежнасці Беларусі
ФОТА: «БЕЛСАТ»

(Абноўлена) Людзі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на мост праз Нёман.

Гарадзенскія актывісты 15 снежня выйшлі на акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць «паглыблення інтэграцыі» з Расеяй.

Тэлеканал «Белсат» вёў прамую трансляцыю з акцыі:

15:40 Арганізатары падзякавалі ўсім, хто далучыўся да акцыі.

15:35 Арганізатары акцыі зачытваюць тэкст рэзалюцыі супраць «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

15:30 Удзельнікі акцыі накіроўваюцца да Нёмана. Супрацоўнікі МУС толькі назіраюць за акцыяй і не перашкаджаюць актывістам. У акцыі ўдзельнічаюць блізу 100 чалавек.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

15:05 Удзельнікі акцыі трымаюць у руках нацыянальную сімволіку і плакаты супраць інтэграцыі, у тым ліку з цытатамі Кастуся Каліноўскага.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

15:00 На акцыі шмат людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Актывісты патрабуюць ад уладаў размаўляць з імі па-беларуску.

14:55 Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі на мост праз Нёман. Выстройвае людзей актывіст Мікалай Салянік, лідар Беларускага нацыянальнага кангрэса ў Гародні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках