Фотафакт: У Слонімскім шпіталі пацыентаў кормяць бульбай у мундзірах
40- 12.12.2019, 14:50
- 30,238
Паёк параўналі з порцыяй ў блакадным Ленінградзе.
У Слонімскай лякарні хворым на абед даюць бульбу ў мундзірах. Да бульбы яшчэ - кавалачак хлеба і варанай каўбасы.
Пра гэта жыхары Слоніма паведамляюць на старонках слонімскіх сайтаў, перадае «Радыё Рацыя».
У каментарах - розныя выказванні. Больш за ўсё людзі пішуць у каментарах, што абед можна параўнаць з харчаваннем падчас блакады Ленінграда ў гады Другой сусветнай вайны. У іншых каментарах паведамляецца, што не лепш кормяць і ў Гарадзенскай дзіцячай лякарні.