28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак у Беларусі падаражэў амаль удвая

17
Адпачынак у Беларусі падаражэў амаль удвая
ФОТА З САЙТА MIROVED.COM

Гэта занепакоіла ў першую чаргу расейскіх турыстаў.

Адпачынак, у тым ліку для расейскіх турыстаў, у санаторыях і на курортах Беларусі за апошнія два гады падаражэў прыкладна ў два разы, заявіла выканальная дырэктарка Асацыяцыі тураператараў Расеі (АТАР) Мая Ламідзэ.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі, прысвечанай сітуацыі ў галіне, яна адзначыла, што Беларусь застаецца шматгадовым лідарам сярод краінаў СНД у колькасці прададзеных расейцам пуцёвак, піша ria.ru.

«Сітуацыя пакуль не змянілася, хоць кошты на адпачынак у гэтай краіне вельмі выраслі. Яе папулярнасць тлумачылася тым, што адпачынак у Беларусі каштаваў значна танней, чым на аналагічных санаторна-курортных базах Расеі», – патлумачыла прадстаўніца АТАР.

Яна ўдакладніла, што за апошнія два гады турпрадукт у Беларусі падаражэў амаль у два разы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках