11 траўня 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка прамаўчала аб развітанні і пахаванні Кальцова

19
Арына Сабаленка прамаўчала аб развітанні і пахаванні Кальцова
АРЫНА САБАЛЕНКА

Тэнісістка дагэтуль не расказала, калі і чаму разарвала стасункі з ім.

27 красавіка ў Менску развітваліся з экс-хакеістам нацыянальнай каманды Беларусі, трэнерам Канстанцінам Кальцовым.

На гэтую падзею ніяк не адрэагавала публічна тэнісістка Арына Сабаленка, якая сустракалася з Кальцовым некалькі гадоў, піша zerkalo.io.

Цяпер Сабаленка знаходзіцца ў Мадрыдзе, дзе выступае на турніры катэгорыі WTA-1000. 27 красавіка другая ракетка свету не выходзіла на корт. На старонцы Арыны ў Instagram, дзе яна амаль кожны дзень дзеліцца са сваімі падпісчыкамі жартаўлівымі фота і відэа з трэніровак, учора не было ніводнай сторыс і згадкі пра развітанне з Кальцовым у Менску.

Нагадаем, экс-гулец нацыянальнай каманды Беларусі некалькі гадоў сустракаўся з тэнісісткай. Ён памёр у Маямі 18 сакавіка. У тыя дні Сабаленка рыхтавалася да ўдзелу ў турніры Miami Open.

Арына толькі 21 сакавіка апублікавала сторыс наконт таго, што адбываецца: «Смерць Косці — неймаверная трагедыя. І хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё яго сям'і ў гэты цяжкі час».

Пасля гэтага яна гуляла ў Маямі (выступ абмежаваўся двума матчамі) у чорнай форме.

2 красавіка ў тэнісісткі выйшла новая сторыс: «Хачу падзякаваць усім прыхільнікам за каханне і падтрымку ў гэты цяжкі час. Вашыя добрыя словы так шмат значаць для мяне, я нашу іх з сабой кожны дзень. Я вам вельмі за ўсё ўдзячная».

З таго часу Сабаленка не закранала смерць хакеіста, так і не патлумачыўшы, калі і чаму яны разышліся.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках