26 красавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі алімпійскі чэмпіён пра дзеянні кіраўніцтва РФ: Пасмешышча на ўвесь свет

3
Беларускі алімпійскі чэмпіён пра дзеянні кіраўніцтва РФ: Пасмешышча на ўвесь свет
АНДРЭЙ АРАМНАЎ
ФОТА: WEIGHTLIFTING.BY

Андрэй Арамнаў пракаментаваў пастанову WADA.

Алімпійскі чэмпіён у цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў пракаментаваў «Радыё Свабода» пастанову выканкама Сусветнага антыдопінгавага агенцтва пра пазбаўленне на чатыры гады Расеі права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.

Андрэй Арамнаў салідарны з пазіцыяй, што допінгу ў спорце не месца, але разам з тым перажывае за тысячы здольных спартоўцаў, якія пацерпяць у «нагрузку» да рэальных парушальнікаў.

– Мне здаецца, у Расеі закінулі спорт, ім пачалі займацца не самыя разумныя людзі, – кажа штангіст. – З перамогі «любым коштам» зрабілі пасмешышча на ўвесь свет. Цяпер вось вынік.

Закон на баку WADA, яны яго ўжылі. А спартоўцы аказаліся не абароненыя ўласнай дзяржавай – прыкладна як ва ўсіх краінах СНД.

Можна разбірацца, апеляваць, даказваць, бо шэраг прэпаратаў унесены ў чорны спіс неабгрунтавана. Але ж ніхто не хоча займацца, толькі стаяць у позе. Дзядзька Вова (Пуцін), ну дык падымі спорт з каленяў, ты ж усё можаш!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках