Алег Сянцоў стаў на ўлік у кіеўскім ваенкамаце
- 10.12.2019, 19:12
- 7,511
Былы ўкраінскі палітвязень стаў салдатам запасу.
Былы ўкраінскі палітвязень, рэжысёр Алег Сянцоў стаў на воінскі ўлік у Кіеве.
Пра гэта ён паведаміў у Facebook.
«Паколькі я зараз амаль кіяўлянін, пайшоў і стаў на воінскі ўлік. Цяпер я салдат запасу і калі нешта...» - напісаў ён.
Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў вярнуўся ва Украіну ў рамках абмену палоннымі з РФ 7 верасня. Ён правёў у расейскім палоне пяць гадоў.