«Баста!»: Мы на парозе грандыёзнага шухеру?
8- 10.12.2019, 11:14
- 29,884
Пра гэта гавораць на вуліцах, у паліклініках, крамах і на рынках.
Супрацоўнікаў асноўных прадпрыемстваў краіны адпраўляюць у адпачынкі за свой кошт. "Дэпутаты" дазваляюць уводзіць абмежаванні на набыццё валюты. Гэтая самая валюта даражэе на фоне правалу сочынскіх перамоваў, піша Telegram-канал «Баста!».
На наступны год выпадае пік выплатаў у дзяржпазыцы – амаль 9 мільярдаў рублёў. Нацбанк плануе зніжэнне аб'ёму валютных інтэрвенцый. Пазыкі прадпрыемстваў перавысілі ВУП краіны. Чуткі пра забарону доўгатэрміновых крэдытных растэрміновак у крамах і дэвальвацыю пасля навагодніх святаў.
Гэта ўсё – загалоўкі навінаў апошніх двух тыдняў. Ды што там навіны – пра гэта кажуць на вуліцах, у паліклініках, крамах і на рынках
Ніколі такога не было і вось ізноў.
Вам не здаецца, што мы на парозе грандыёзнага фінансавага шухеру?
Займаем чэргі па тэлевізары і грэчку.