28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ паведамілі пра экстраную пасадку Sukhoi Superjet 100 у Маскве

6
СМІ паведамілі пра экстраную пасадку Sukhoi Superjet 100 у Маскве
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што адбылося?

Самалёт SSJ100 авіякампаніі «Аэрафлот» здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Шарамеццева, паведамляе РБК са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў.

Паводле ягоных словаў, гаворка ідзе пра лайнер, які выконваў рэйс па маршруце Растоў – Масква. Экстраную пасадку давялося здзейсніць таму, што спрацаваў датчык няспраўнасці крыла, дадаў ён. На борце лайнера знаходзіліся 79 пасажыраў і пяць чальцоў экіпажа, ён сеў у штатным рэжыме, без здарэнняў, сцвярджае крыніца.

Звесткі пра тое, што ў Шарамеццеве праз няспраўнасць механізма крыла прызямліўся самалёт, пацвердзіў і суразмоўца ТАСС у экстраных службах. Ён не ўдакладніў, якой авіякампаніі належыць лайнер.

«Мы не каментуем», – паведамілі РБК у прэс-службе ГУ МНС Расеі Маскоўскай вобласці.

РБК накіраваў запыт у «Аэрафлот».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках