18 снежня 2024, Серада, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Беларусь – краіна несвабоднага інтэрнэту

3
Freedom House: Беларусь – краіна несвабоднага інтэрнэту

Міжнародная праваабарончая арганізацыя апублікавала справаздачу.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу з ацэнкай узроўню свабоды інтэрнэту ў свеце (Freedom on the Net 2019). У гэтым рэйтынгу Беларусь прадаўжае ўваходзіць у спіс краінаў з несвабодным інтэрнэтам, паведамляе «Радыё Свабода».

Справаздача ацэньвае свабоду інтэрнэту ў 65 краінах свету, на якія прыходзіцца 87 адсоткаў усіх карыстальнікаў інтэрнэту, у перыяд з чэрвеня 2018 да траўня 2019.

Freedom House адзначае, што ўрады ўсяго свету ўсё часцей выкарыстоўваюць сацыяльныя медыя для маніпулявання выбарамі і кантролю за сваімі грамадзянамі. У выніку гэтых тэндэнцый сусветная свабода інтэрнэту скарачаецца дзявяты год запар.

Што тычыцца постсавецкіх краінаў, то Беларусь трапіла ў спіс краінаў з несвабодным інтэрнэтам разам з Азербайджанам, Казахстанам, Расеяй і Узбекістанам. У спісе краінаў з часткова свабодным інтэрнэтам апынуліся Кыргызстан і Украіна. Свабодны інтэрнэт, паводле справаздачы Freedom House, у Арменіі і Грузіі.

Freedom House ацэньвае свабоду ў інтэрнэце паводле дзевяці параметраў, сярод іх – выпадкі блакавання сацыяльных сетак, блакавання палітычнага, сацыяльнага або рэлігійнага кантэнту; колькасць законаў, якія павялічваюць дзяржаўную цэнзуру; колькасць арыштаваных і асуджаных інтэрнэт-блогераў, а таксама наяўнасць «троляў», якія выказваюць у сеткавых дыскусіях праўладную пазіцыю.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках