15 снежня 2025, панядзелак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Ірака анансаваў адстаўку на фоне масавых пратэстаў

Прэм'ер-міністр Ірака анансаваў адстаўку на фоне масавых пратэстаў
ПРАТЭСТЫ Ў ІРАКУ, 24 ЛІСТАПАДА 2019
ФОТА: AFP

Адзіль Абдул-Махдзі пакідае сваю пасаду.

Прэм'ер-міністр Ірака Адзіль Абдул-Махдзі абвясціў аб тым, што сыдзе ў адстаўку на фоне масавых пратэстаў у краіне, якія прывялі да гібелі сотняў дэманстрантаў. Пра гэта ў пятніцу паведамляе «Радыё Свбода» са спасылкай на газету «Аш-Шарко Аль-Аўсат».

У чацвер падчас працяглых пратэстаў у краіне загінулі больш за 60 чалавек. Большасць з іх - мірныя дэманстранты. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на медыкаў і прадстаўнікоў паліцыі.

У горадзе Эн-Насіры паліцыя адкрыла агонь баявымі патронамі па ўдзельніках пратэстаў, якія спрабавалі заблакаваць мост. 46 чалавек загінулі. 12 чалавек загінулі ў горадзе Наджафе, дзе маніфестанты падпалілі консульства Ірана, яшчэ чацвёра памерлі пасля сутыкненняў з паліцыяй ля будынка парламента ў сталіцы Ірака Багдадзе, удакладняе агенцтва.

Колькасць загінулых за тыдзень беспарадкаў дасягнула, прынамсі, 408 чалавек. Аднак, паводле звестак уладаў, амаль за два месяцы дэманстрацый загінулі блізу 100 чалавек.

Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Іраку прадаўжаюцца з пачатку кастрычніка. Жыхары Багдаду і гарадоў на поўдні краіны выступаюць супраць карупцыі, беспрацоўя, замежнага ўмяшання і патрабуюць адстаўкі ўраду. На паведамленні СМІ, падчас пратэстаў раненні атрымалі не менш за 15 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках