19 красавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка пра мэты «саюзнай дзяржавы»: Адзіны парламент і ўрад

139
Сямашка пра мэты «саюзнай дзяржавы»: Адзіны парламент і ўрад
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Пра гэта гаварылі Лукашэнка і Пуцін.

Беларусь і Расея прадаўжаюць працу над узгадненнем дарожных мапаў паглыбленай «інтэграцыі» і паралельна развязваюць праблему коштаў энэрганосьбітаў у 2020 годзе, распавёў пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, паведамляе tut.by.

- Лукашэнка і Пуцін дамовіліся, што мэты заяўленыя грандыёзныя і яны не павінны змяняцца. Гэта пераход на ўніфікаванае падатковае заканадаўства, стварэнне адзіных рынкаў нафты, газу і электраэнэргіі, стварэнне адзінага парламенту і ўраду з пэўнымі паўнамоцтвамі, калі незалежныя Расея і Беларусь аддаюць наверх пэўныя кіроўныя функцыі з абавязковым выкананнем. Такая задача цяпер разглядаецца.

Сямашка распавёў, што з 31 падрыхтаванай дарожнай мапы так званай паглыбленай інтэграцыі 20 мапаў «абсалютна ўзгодненыя» пасля нядаўняй сустрэчы прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Да 7 снежня, адзначыў пасол, застаецца тыдзень, трэба «знайсці кансэнсус, кампраміс, каб мінімізаваць разыходжанні».

- Над гэтым і працуем. А далей апошняе слова будзе за кіраўнікамі краін. Перакананы, задачы будуць развязаныя, - адзначыў Сямашка.

Ён растлумачыў, што ў дарожных мапах прапісанае стварэнне адзіных рынкаў да 2021 года, але яшчэ трэба пражыць цэлы год, 2020-ы, мець пэўную кошт газу, развязаць праблему кампенсацыі падатковага манеўру.

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках