Круты і Турчын прызначаныя на новыя пасады
12- 29.11.2019, 16:16
- 17,919
(Абноўлена) Адзін стаў першым віцэ-прэм'ерам, другі - губернатарам Менскай вобласці.
Лукашэнка прыняў пастанову аб прызначэнні міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэм'ер-міністра, а Аляксандра Турчына, які займае цяпер гэтую пасаду - губернатара Менскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БелТА.
Кароткая біяграфія
Аляксандр Турчын нарадзіўся ў 1975 годзе ў Наваградку. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе - Акадэмію кіравання пры Лукашэнку
1997 - 1998 дырэктар крамы калгаса «Авангард» Навагрудскага раёна
Студзень - ліпень 1999 дзяржаўны падатковы інспектар інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта Навагрудскага раёна
1999 - 2004 галоўны кантралёр-рэвізор кантрольна-рэвізійнай управы Міністэрства фінансаў Навагрудскага раёна, затым Гарадзенскай вобласці
2004 - 2007 начальнік фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Гардзенскай вобласці
2007 - 2010 намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама
2010 - 2012 старшыня камітэта эканомікі Менскага аблвыканкама
2010 - 2015 намеснік старшыні Менскага аблвыканкама
2015 - 2016 памочнік Лукашэнкі - галоўны інспектар Гомельскай вобласці
Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
2018 Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
Круты Дзмітрый нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў гарадскім пасёлку Бялынічах Магілёўскай вобласці.
У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.
У 2010 годзе - Акадэмію кіравання пры Лукашэнку.
08.2003-10.2003
інжынер кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
2003-2004
аспірант Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
2004-2006
вядучы, галоўны эканаміст сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўправы эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
2006-2010
намеснік начальніка ўправы ляснога комплексу галоўнай управы аграпрамысловага і ляснога комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
2010-2014
намеснік начальніка галоўнай управы аграпрамысловага і лясной комплексаў - начальнік управы ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
2014-2017
намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
студзень 2017 - жнівень 2018
Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
з 18 жніўня 2018
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь