15 снежня 2025, панядзелак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паспяхова выпрабавала «Знішчальнік Крымскага моста»

10
Украіна паспяхова выпрабавала «Знішчальнік Крымскага моста»

250-кіламетровы палёт прайшоў паводле зададзенага маршруту.

Украінскія вайскоўцы выпрабавалі крылатую ракету Р-360 комплексу РК-360МЦ «Няптун». Падчас тэстаў яна праляцела блізу 250 кіламетраў - паспяховае заканчэнне выпрабаванняў азначае, што распрацоўка ракеты скончанае, піша Defense Express, спасылаючыся на генеральнага дырэктара АДКБ «Прамень» Алега Карасцялёва.

З ягоных слоў, 250-кіламетровы палёт прайшоў зададзеным маршрутам і на запланаванай вышыні. Адпаведна, можна сказаць: ракета цалкам гатовая. У будучыні трэба будзе выпрабоўваць ужо баявыя якасці Р-360.

Маса ракеты комплексу «Няптун» - 870 кг, баявая частка важыць 150 кг, далёкасць пуску складае да 280 кіламетраў. Гэтую адлегласць яна можа пераадолець з хуткасцю, большай за 900 кіламетраў на гадзіну.

Нагадаем, што менавіта крылатыя ракеты «Няптун», на думку ўкраінскага палітычнага дзеяча Аляксандра Турчынава, з'яўляюцца зброяй, якая не толькі зможа знішчаць расейскія караблі кожнага класа, але і «цягам некалькіх хвілін» знесці мост праз Керчанскую пратоку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках