15 снежня 2025, панядзелак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чыноўнікаў Ганконга і Кітая

2
ЗША ўвялі санкцыі супраць чыноўнікаў Ганконга і Кітая

Таксама закон забараняе продаж паліцыі Ганконга спецсродкаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект Сената датычна падтрымкі пратэстоўцаў у Ганконгу, якім уводзяцца персанальныя санкцыі супраць чыноўнікаў Ганконга і Кітая, піша "Украінская праўда".

Падпісаны дакумент ужо абурыў афіцыйны Кітай. МЗС дзяржавы мяркуе, што Штаты ўблытваюцца ва ўнутраныя справы Ганконга і парушаюць міжнароднае права.

Да серады не было вядома, падпіша кіраўнік Белага дому праект закона, паколькі яшчэ ў пятніцу ён называў прэзідэнта Кітая "сваім сябрам", абмяркоўваючы гандлёвую ўгоду. Аднак у яго не было іншага выйсця, паколькі Сенат падтрымаў яго большасцю.

"Я падпісаў гэтыя законапраекты з павагі да прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіня і народа Ганконга", – заявіў Трамп. Ён дадаў, што спадзяецца на мірнае ўрэгуляванне пратэстаў у горадзе.

Акрамя персанальных санкцый, падпісаны дакумент забараняе прадаваць паліцыі Ганконга такія спецсродкі, як слезацечны газ і гумовыя кулі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках