27 красавiка 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, колькі трэба адпачываць для нармальнага жыцця

8
Навукоўцы высветлілі, колькі трэба адпачываць для нармальнага жыцця

Чатыры дні выходных станоўча адбіваюцца на арганізме.

Навукоўцы з Універсітэта штата Агаё высветлілі, колькі адпачынку трэба чалавеку, каб пражыць нармальнае, доўгае жыццё, піша unian.net.

У выніку даследавання высветлілася, што чалавеку трэба не менш як тры тыдні штогадовага адпачынку. Паводле вынікаў даследавання, тыя, хто праводзіў у адпачынку менш за 21 дзень на год, паміралі на 37% часцей.

Пры гэтым нават чатыры дні без працы станоўча адбіваюцца на арганізме, зніжаючы ўзровень стрэсу. Пасля тыдня адпачынку ў падыспытных у крыві скарацілася колькасць біямаркёраў, якія паказваюць на старэнне арганізма.

Аптымальна адпачынак патрэбны нармальнаму чалавеку праз кожныя 62 рабочыя дні, гэта значыць, перапынак паміж канікуламі не павінен перавышаць трох месяцаў.

Раней навукоўцы-кардыёлагі з Універсітэта Хельсінкі прыйшлі да высноў аб тым, што кароткі адпачынак павышае рызыку смерці ад хвароб сэрца і сасудаў і памяншае людзям працягласць іх жыцця.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках