29 красавiка 2024, панядзелак, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наўседа: Вільня і Варшава павінны актыўна клапаціцца пра бяспеку Цэнтральна-Усходняй Еўропы

Наўседа: Вільня і Варшава павінны актыўна клапаціцца пра бяспеку Цэнтральна-Усходняй Еўропы

Cа слоў прэзідэнта Літвы, трэба засяродзіцца на незалежнасці краін гэтага рэгіёну ад РФ.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю Польскай тэлевізіі супольна з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам адзначыў добрыя стасункі, якія злучаюць дзве краіны. Агульная гісторыя і агульныя інтарэсы, на думку прэзідэнта, з'яўляюцца асноўнымі чыннікамі, якія спрыялі паляпшэнню стасункаў дзвюх краін у апошнія гады, перадае «Радыё Польшча».

Прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што сяброўства Польшчы і Літвы ў NATO з'яўляецца гарантыяй бяспекі абедзвюх краін.

«Мы прынялі пастанову стаць сябрамі Паўночнаатлянтычнага альянсу - самага вялікага ў свеце аб’яднання ў бяспецы, якое гарантуе мір у многіх кутках свету, у тым ліку і на нашай тэрыторыі, я маю на ўвазе Цэнтральную Еўропу», - сказаў кіраўнік польскай дзяржавы.

Прэзідэнт Літвы пагадзіўся, што польска-літоўскія дачыненні вельмі добрыя, адначасова адзначыўшы, што абедзве краіны павінны прымаць больш актыўны ўдзел у гарантаванні бяспекі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Паводле ягоных слоў, трэба засяродзіцца на незалежнасці краін гэтага рэгіёну ад Расеі, бо толькі так можна гарантаваць бяспеку ў Еўропе.

Са слоў прэзідэнта Дуды, добрае супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой мае ключавое значэнне для развіцця абедзвюх краін, а таксама ўсёй Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Паляпшэнне стасункаў паміж цяперашнімі прэзідэнтамі Польшчы і Літвы - гэта працяг добрых дачыненняў паміж прэзідэнтам Лехам Качыньскім і тагачасным прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам, - сказаў Анджэй Дуда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках