29 красавiка 2024, панядзелак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска пералічыла $82 тысячы на сайт, які абяцаў хуткі прыбытак

25
Беларуска пералічыла $82 тысячы на сайт, які абяцаў хуткі прыбытак

Рэсурс пазіцыянаваў сябе як інвестыцыйная платформа.

Жыхарка Менскага раёна ў надзеі на прыбытак пералічыла 82 тысячы даляраў на ашуканскі інтэрнэт-рэсурс. Цяпер у сталіцы завялі крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва вялікай суме, паведамляе сайт Следчага камітэта.

Неўстаноўленая асоба стварыла ў інтэрнэце сайт «PTBanc.com», які быў прадстаўлены як інвестыцыйная платформа. Грамадзянам прапаноўвалі залічаць грошы на рахунак, а потым з дапамогай брокераў гуляць на онлайн-біржы, каб атрымаць прыбытак.

Выява з сайта Следчага камітэта

Ахвярай махляроў стала 49-гадовая жыхарка Менскага раёна. Яна пералічыла на віртуальны рахунак гэтай арганізацыі 250 даляраў ЗША. Потым з ёй не раз звязваліся прадстаўнікі платформы, паведамлялі, што сума на яе рахунку шматкроць павялічваецца. А каб зняць гэтыя сродкі, ёй трэба пералічваць дадатковыя сумы - нібыта на падатковыя зборы і за паслугі кур’ера.

З лістапада 2018 года да ліпеня 2019 года жанчына перавяла невыяўленай асобе больш за 82 тысяч даляраў ЗША.

Паводле гэтага факту следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства, учыненае ў асабліва вялікай суме). Дапыталі пацярпелую, спрабуюць вызначыць асоб, якія датычныя да стварэння інтэрнэт-рэсурсу.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках