29 красавiка 2024, панядзелак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Д. і Уладзіслаў «Воўк»: апазнаныя яшчэ два вайсковыя злачынцы з ПВК «Вагнера»

Станіслаў Д. і Уладзіслаў «Воўк»: апазнаныя яшчэ два вайсковыя злачынцы з ПВК «Вагнера»

Яны ўдзельнічалі ў расправе над сірыйцамі.

У жорсткай расправе над сірыйцамі ў правінцыі Хомс у 2017 годзе браў удзел баец «ПВК Вагнера» з расейскім і малдаўскім грамадзянствам, выявіла «Настоящее время». Хоць яго твар на відэа закрыты, іншыя звяртаюцца да яго з пазыўнымі «Воўк» - такая мянушка, са звестак малдаўскага выдання AVA.MD, была ў найміта Уладзіслава А.

На запісе на ім былі надзетыя белыя акуляры і арафатка. Як сцвярджала Служба бяспекі Украіны ў мінулым верасні, А. быў у ліку некалькіх дзясяткаў байцоў «ПВК Вагнера», якія загінулі падчас абстрэлаў авіяцыі ЗША пад сірыйскім Дэйр-эз-Зорам у лютым 2018 года. Іншым удзельнікам расправы, як высветліла «Новая газета», быў Станіслаў Д., які служыў у выведцы «ПВК Вагнера» (на відэа - з адкрытым тварам). Ці жывы ён, невядома.

Са звестак ўкраінскай выведкі, акрамя Сірыі, 30-гадовы Уладзіслаў А. ваяваў у Чачэніі і на Данбасе. Журналісты AVA.MD адзначалі, што ягоная маці ў сацсетках называла сына «салдатам поспеху» і «наймітам», публікавала ягоныя фатаграфіі з Сірыі, а таксама - мяркуючы з подпісаў - з усходу Украіны. Пра яго смерць ёй паведамілі толькі ў мінулым траўні.

Суразмоўцы «Фантанкі» з Бранска сцвярджаюць, што мужчына, апрануты на відэа ў цяльняшку, з'яўляецца выхадцам горада, 39-гадовым ветэранам баявых дзеянняў у Чачэніі Русланам. Яму належыць крама аўтазапчастак, ён таксама займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі ў школах. У 2017 годзе чалавек з яго замежным пашпартам лётаў у Сірыю, пацвердзіла крыніца ў авіяцыйных службах. Сам ён у перапісцы з журналістамі адмаўляў паездку і ўдзел у расправе: з ягоных слоў, ён значна вышэйшы за мужчыну на фатаграфіі - ростам блізу двух метраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках