29 красавiка 2024, панядзелак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Язэп Янушкевіч: Каліноўскі - наш герой, а пра цяперашняга «прэм'ера» і «прэзідэнта» нават не згадаюць

6
Язэп Янушкевіч: Каліноўскі - наш герой, а пра цяперашняга «прэм'ера» і «прэзідэнта» нават не згадаюць
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Урачыстыя мерапрыемствы ў Вільні расставілі ўсё па сваіх месцах.

Учора ў Вільні прайшло ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага-вызвольнага паўстання 1863 года.

Даследчык паўстання Каліноўскага Язэп Янушкевіч пракаментаваў убачанае ў той дзень у сталіцы Літвы:

«Раскрылася гара Гедыміна - і мы ўбачылі астанкі Каліноўскага. Па тых штандарах, якія мы бачым тут, зразумела, каго беларусы лічаць нацыянальным героем і чыё гэта свята. Я бачу, што наша будучыня будзе светлай. І толькі ад нас залежыць, калі і ў Беларусі будзе годнае ўшанаванне Каліноўскага. Бо праз 50 або 150 гадоў ніхто нават не спытае, хто быў «прэзідэнтам» або «прэм'ерам» Беларусі цяпер. А Каліноўскага будуць памятаць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках