29 красавiка 2024, панядзелак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Без прышчэпкі трэба жыць на хутары і нікуды не хадзіць»

46
«Без прышчэпкі трэба жыць на хутары і нікуды не хадзіць»

Экспэрт распавёў пра сезон грыпу ў Беларусі.

На вакцынацыю ад грыпу засталося зусім няшмат часу. Пакуль у Беларусі няма ніводнага хворага з такім дыягназам. Але, паводле прагнозаў, грып можа паявіцца перад Новым годам, а на выпрацоўку імунітэту пасля прышчэпкі ў арганізма ёсць тры тыдні, паведамляе kp.by.

- Плануецца, што найбольш актыўная фаза вакцынацыі скончыцца 1 снежня, - паведаміла Вераніка Высоцкая, загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. - Дагэтуль мы пастараемся вакцынаваць максімальна магчымую колькасць людзей. Пастаўленая задача - вакцынаваць як мінімум 42% насельніцтва - практычна выканана. Ужо прышчэплена больш за 38%, а гэта звыш за 3,5 млн чалавек. Людзі ў гэтым годзе прышчапляюцца актыўна.

Тыя, хто па нейкіх прычынах не паспее прышчапіцца да 1 снежня, змогуць гэта зрабіць і пазней. Але яны больш рызыкуюць: па-першае, можа не паспець сфармавацца імунітэт, а па-другое, не факт, што атрымаецца зрабіць прышчэпку той вакцынай, якой хочацца.

Дарэчы, добрая навіна для тых, хто чакаў вакцыну «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) - яна нарэшце паступіла ў Беларусь, і ёю можна зрабіць прышчэпку за грошы. Акрамя яе ў нашым распараджэнні яшчэ тры вакцыны: французская «Ваксігрып», галандская «Інфлювак» і расейская «Грыпол».

- Усе вакцыны прыблізна аднолькавыя (толькі «Ваксігрып Тэтра» адзіная з усіх чатырохвалентная, якая абараняе адразу ад чатырох актуальных штамаў грыпу А і В. - Рэд.). Яны ўтрымліваюць аднолькавыя субстраты, рэкамендаваныя СААЗ, - адзначыў Сяргей Жаваранак, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб Белдзяржмедуніверсітэта. - Нагадаю, што грып дзейнічае больш дасканала, чым нейкія бактэрыяльныя інфекцыі. Ён выклікае інтаксікацыю, затым - паражэнне сасудаў, трахеі, з якой злазіць эпітэлій, пасля любыя бактэрыі, грыбы ў яе трапляюць - і развіваюцца хранічныя захворванні. Без прышчэпкі трэба жыць на хутары і нікуды не хадзіць, каб засцерагчыся ад грыпу.

- Трэба па максімуме скараціць знаходжанне ў людных месцах, імкнуцца не кантактаваць блізка з людзьмі, у якіх прыкметы рэспіраторнай інфекцыі. Дома і ў офісах рэгулярна ветрыце і ўвільгатняйце памяшкання, часцей праводзьце час на свежым паветры, не забывайце пра гігіену рук, - нагадала пра простую і даступную прафілактыку Вераніка Высоцкая.

Яна таксама адзначыла, што цяпер рэгіструюцца негрыпозныя рэспіраторныя інфекцыі і «колькасць захворванняў на неэпідэмічным узроўні». У Еўропе дзе-нідзе грып ужо з'явіўся, у асноўным гэта прагназаваны вірус А, і ён распаўсюджваецца ў межах міжсезоннага ўзроўню. Рост захворвання на грып пакуль назіраецца толькі ў краінах Аравійскага паўвострава.

Толькі лічбы

У мінулым сезоне захворванняў на грып сярод прышчэпленых было амаль у 13 разоў менш, чым сярод тых, хто не зрабіў прышчэпку. 98,2% людзей, у якіх грып быў пацверджаны лабараторна, не былі прышчэпленыя.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках