29 красавiка 2024, панядзелак, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паміж Ганконгам і Кітаем

Трамп паміж Ганконгам і Кітаем

Прэзідэнт ЗША вывучае законапраект аб пратэстах.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не паведаміў: ці ўхваліць ён, ці накладзе вета на прыняты Кангрэсам законапраект у падтрымку дэманстрантаў у Ганконгу, паведамляе «Голас Амерыкі».

Гэты законапраект падтрымалі ўсе сенатары і амаль усе кангрэсмэны («супраць» прагаласаваў толькі адзін чалец Палаты прадстаўнікоў).

Трамп заявіў, што сказаў кітайскаму лідару Сі Цзіньпіну, што пераслед дэманстрантаў у Ганконгу «дужа негатыўны паўплывае» на намаганні ў спыненні 16-месячнай гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем.

«Калі б не я, Ганконг быў бы знішчаны за 14 хвілін», - сказаў Трамп каналу Fox News.

Калі Трампа спыталі, што ён мае намер рабіць з законапраектам у падтрымку мітынгоўцаў у Ганконгу, канкрэтнага адказу ён не даў:

«Паслухайце, мы павінны падтрымаць Ганконг, але мы таксама падтрымліваем прэзідэнта Сі. Ён мой сябар. Ён неймаверны хлопец, якога мы павінны падтрымаць».

Вета прэзідэнта можа быць скасаванае дзвюма трацінамі галасоў у Сенаце і ў Палаце прадстаўнікоў. Калі Трамп нічога не зробіць, законапраект аўтаматычна стане законам 3 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках