19 сакавiка 2024, aўторак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан нават не абмяркоўваў з Расеяй транзіт нафты ў Беларусь

Казахстан нават не абмяркоўваў з Расеяй транзіт нафты ў Беларусь
Фота: ria.ru

Канкрэтных афіцыйных прапаноў не паступала.

Казахстан афіцыйна не прапаноўваў Расеі запусціць транзіт нафты праз тэрыторыю краіны ў Беларусь, заявіў журналістам міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак, паведамляе РІА «Новости».

«Мы абмяркоўвалі гэтае пытанне падчас візіту на электраэнэргетычнай радзе. Міністр энэргетыкі (Казахстана - Заўвага. Рэд.) Канат Базумбаеў казаў пра гэтыя перамовы з беларускім бокам, больш у нас ніякай інфармацыі няма. Канкрэтных афіцыйных прапаноў няма», - сказаў міністр.

У пачатку лістапада намеснік міністра энэргетыкі Казахстана Асет Магауаў сцвярджаў, што Казахстан і Беларусь пачалі падрыхтоўку для падпісання пагаднення аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. А да гэтага Базумбаеў паведамляў, што асноўныя параметры пагаднення ўзгодненыя, пытанне аб забароне рээкспарту ўрэгуляванае. З ягоных слоў, пастаўкі абмяркоўваюцца на ўзроўні ад 1 да 3,5 мільёна тон за год.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках